Футбаліст Леандра Торэс зрабіў татуіроўку з элементам Брэсцкай крэпасці (фота)

Футбаліст Леандра Торэс зрабіў татуіроўку з элементам Брэсцкай крэпасці. Фота з’явілася ў сацсетках. Аргентынец выступае за брэсцкае “Дынама”, з’яўляецца адным з лідараў каманды, якая нядаўна выйграла Кубак Беларусі.
Леандра Торэсу 28 гадоў. Ён — паўабаронца. Выступаў за каманды Аргенціны, Эквадора, Чылі, Тайланда. У Беларусі летась гуляў за бабруйскую “Белшыну”, пасля перайшоў у брэсцкае “Дынама”. Па словах Торэса, да жыцця ў Беларусі прызвычаіцца цяжка, але можна. У Брэсце яму і яго сям’і найбольш спадабалася набярэжная ракі Мухавец.

Фота: dynamo-brest.by