Футбаліст БАТЭ Сяргей Крывец ажаніўся
Яго жонкай стала польская дзяўчына Патрыцыя Закжэўская.
Вяселле адбылося ў аўторак, 5 лістапада, паведамляе "Прессбол".
	
	З Патрыцыяй спартовец пазнаёміўся, калі гуляў за польскі клуб "Лех". Дзеля таго каб быць побач з каханым, дзяўчына кінула працу і Польшчу.
	
	Нагадаем, што летам 27-гадовы футбаліст вярнуўся ў БАТЭ.
Фота з сацыяльных сетак
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
