Фура збіла расіяніна ў чарзе на мяжы Беларусі і Літвы
Момант ДТЗ / Скрыншот
Фура збіла грамадзяніна Расіі ў чарзе на мяжы Беларусі і Літвы. Наезд адбыўся 8 лютага, каля 21:45 на аўтадарозе М-7 "Валожын — Ашмяны — Мяжа Літоўскай Рэспублікі".
У 49-гадовага кіроўцы грузавіка Volvo, які ехаў у напрамку пункта пропуску "Каменны Лог", практычна не было шансаў убачыць 43-гадовага расіяніна, які гуляў паміж машынамі. Ён вынырнуў з цемры проста перад фурай, а на яго вопратцы не было ніводнага флікера.
У выніку ДТЗ пешаход быў шпіталізаваны з пераломамі.