Фотафакт: заўзятара не прапусцілі на матч у майцы з гербам "Пагоня"
Здарылася гэта ўчора падчас гульні футбольнага чэмпіянату Беларусі паміж магілёўскім "Дняпром" і "Гомелем".
Магілёўскія праваахоўнікі не прапусцілі на стадыён хлопца, які быў адзеты ў майку з "Пагоняй". Яны спасылаліся на загад, які атрымалі, ды пагражалі адміністрацыйным арыштам.
Сайт belultras.by адзначае, што раней падобныя праблемы праз "Пагоню" і бел-чырвона-белы сцяг былі ў заўзятараў мінскага "Дынама" — іх шмат разоў не прапускалі на стадыён.