ФК "Партызан" працягне ўдзел у чэмпіянаце Беларусі
Сталічная каманда выступае ў другой лізе.
Як паведамляла Еўрарадыё, у яе ўзніклі фінансавыя праблемы, паколькі сышоў асноўны спонсар. Гаворка ішла не толькі пра зняцце з першынства краіны, але і пра ліквідацыю клуба. На шчасце, на дапамогу "Партызану" прыйшла Беларуская федэрацыя футбола.
Як інфармуе "Прессбол", камандзе будуць прадастаўляцца палі на льготных умовах. Гэта мусіць дапамагчы ёй дагуляць чэмпіянат 2014 года.
Фота — ria.ru