ФК "Нёман" звольніць Кавалёнка, затрыманага за "экстрэмізм" — "Трыбуна"
Дзмітрый Кавалёнак / autogrodno.by
Футбольны клуб "Нёман" звольніць свайго спартовага дырэктара Дзмітрыя Кавалёнка, піша "Трыбуна" са спасылкай на ўласныя крыніца.
Як распавядала Еўрарадыё, 28 чэрвеня Кавалёнак быў затрыманы. Сілавікі абвінавацілі яго ў падпісцы на "экстрэмісцкія" рэсурсы і ўдзеле ў маршах пратэсту.
29 чэрвеня стала вядома, што спартовага менеджара выпусцілі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адбылося гэта дзякуючы тэлефанаванням галоўнага трэнера "Нёмана" Ігара Кавалевіча.
Ці адбудзецца суд над Кавалёнкам невядома.