ФК "Нёман" падпісаў кантракт з 13-гадовым футбалістам

ФК "Нёман" падпісаў кантракт з 13-гадовым футбалістам

Гродзенскі футбольны клуб "Нёман" падпісаў кантракт з трынаццацігадовым абаронцам Аляксеем Больгертам. Хлопец нарадзіўся 8 жніўня 2003 года, адзначае сайт клуба. Яго кантракт разлічаны на тры гады. 

Аляксей — выхаванец гродзенскай СДЮШАР "Нёман". Першы яго трэнер — Алег Севасцьянік. Летась хлопец прайшоў рэспубліканскі адбор і працягвае цяпер навучацца футболу ў Акадэміі футбола АБФФ.