ФК БАТЭ працягнуў кантракт з Аляксандрам Ермаковічам

ФК БАТЭ працягнуў кантракт з Аляксандрам Ермаковічам

ФК БАТЭ працягнуў кантракт з Аляксандрам Ермаковічам да канца 2016 года. Пра гэта паведамляе прэс-служба футбольнага клуба.

Аляксандру Ермаковічу 41 год. У мінулым ён — футбаліст БАТЭ. Пасаду галоўнага трэнера барысаўскага клуба займае з кастрычніка 2013 года, пасля сыходу Віктара Ганчарэнкі. За гэты час каманда тройчы стала чэмпіёнам краіны, столькі ж разоў выйграла Суперкубак і аднойчы — Кубак Беларусі, два сезоны запар прабівалася ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў і летась там выступіла паспяхова.