Фінскі СІК прыбыў у Беларусь на гульню з БАТЭ (фота)

Фінскі футбольны клуб СІК, які 12 ліпеня згуляе з БАТЭ ў 2-м раундзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, прыбыў у Мінск у суботу, паведамляе Прессбол.
Гэта даволі маладая і амбіцыёзная каманда, якая за некалькі год упэўнена прайшла ніжэйшую лігу і выбралася ў лідары элітната дывізіёну чэмпіянату Фінляндыі. Летась ён упершыню стаў чэмпіёнам сваёй краіны і цяпер дэбютуе ў Лізе чэмпіёнаў.
Матч у адказ пройдзе 19 ліпеня ў Фінляндыі.