Філосафу Уладзіміру Мацкевічу падоўжылі тэрмін знаходжання пад вартай
Філосафу і метадолагу Уладзіміру Мацкевічу падоўжылі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на месяц, паведамляе Еўрарадыё. Ён прабудзе за кратамі як мінімум да 4 лістапада.
Мацкевіча арыштавалі 4 жніўня. Яго абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Філосафа трымаюць у СІЗА № 1 ("Валадарка"), яго прызналі схільным да экстрэмізму. У камеры Мацкевіч сядзіць адзін, пішуць у сацсетках яго паплечнікі.