Фанаты праводзілі БАТЭ у Казахстан фаершоў (фота)
Заўтра барысаўчане вырашаць свой лёс у сёлетнім розыгрышы Лігі чэмпіёнаў.
БАТЭ ужо вылецеў у Казахстан. Там заўтра пройдзе гульня ў адказ з карагандзінскім “Шахцёрам”. Пачатак матча ў 16.30 па беларускім часе. Гульню ў жывым эфіры пакажа тэлеканал “Беларусь 2”.
Нагадаем, што хатнюю гульню БАТЭ нечакана прайграў з лікам 0:1. Зараз у гасцях барысаўчанам неабходна абавязкова перамагаць. Толькі ў такім выпадку яны пройдуць у трэці адборачны раунд, дзе могуць сустрэцца з азербайджанскім “Нефтчы”, альбо клубам “Скендэрбеу” з Албаніі. Першая гульня гэтых каманд скончылася з лікам 0:0.