Еўропа перайшла на зімовы час

Еўрапейскія краіны ў ноч на 30 кастрычніка перайшлі на зімовы час — гадзіннікі перавялі на гадзіну назад. Такім чынам, узыход і захад сонца будзе адбывацца раней. Сезонны час выкарыстоўваецца для эканоміі энергарэсурсаў — людзі пачынаюць працоўны дзень, калі ўжо дастаткова светла. Таксама перавод гадзіннікаў “замірае” арганізм са скарачэннем светлавога дня.
Беларусь разам з Расіяй засталася ў “летнім” часе і цяпер яна ў поясе +3 GMT, хоць геаграфічна для нашай краіны натуральны цэнтральнаеўрапейскі час — +2 GMT.
Цягам лістапада-сакавіка ў Мінска будзе адна гадзіна розніцы ў часе з Кіевам, Вільняй і Рыгай, хоць геаграфічна яны павінны быць у адным поясе. З Варшавай будзе дзве гадзіны розніцы.