Электрычка Мінск — Маладзечна затрымалася ў дарозе амаль на гадзіну

Электрацягнік рэгіянальных ліній эканомкласа Мінск — Маладзечна быў вымушаны спыніцца ў дарозе з-за абрыву кантактнай сеткі.

17 траўня ў 9.52 электрычка выехала з Мінску, але даехаў толькі да станцыі Анусіна. Вымушаная стаянка цягніка зацягнулася амаль на гадзіну. Да канчатковай станцыі яго буксіравалі з дапамогай цеплавоза, паведамляе БелаПАН.

Дарэчы, затрымаліся і некаторыя цягнікі, якія адпраўляліся з Маладзечна. Яны чакалі транзітных пасажыраў, якія рухаліся з Мінска ў Маладзечна электрычкай і затрымаліся ў дарозе.

Фота — prigranice.by