Экзітполы аддаюць перамогу на выбарах прэзідэнта Польшчы Рафалу Тшаскоўскаму
Адрыў ад Кароля Навроцкага — менш за 1% / Euronews
Паводле першых экзітполаў, новым прэзідэнтам Польшчы стане Рафал Тшаскоўскі. Аднак адрыў ад Кароля Навроцкага склаў менш за 1%.
За мэра Варшавы аддалі галасы 50,3% выбарцаў, за дырэктара Інстытута нацыянальнай памяці — 49,7%.
Участкі для галасавання закрыліся а 21:00 паводле польскага часу. Яўка склала 72,8%.