Экс-кіраўніка Нацагенцтва па турызме асудзілі на 13 сутак

На 13 сутак арышту асуджаны экс-кіраўнік Нацыянальнага агенцтва па турызме Рыгор Памяранцаў. Як піша TUT.by, яго затрымалі ў нядзелю, 11 кастрычніка, на праспекце Машэрава, калі ён ішоў з сям'ёй.
Яго жонка Алена напісала ў Facebook, што Рыгора Памяранцава затрымалі, калі ён абараняў свайго малодшага сына. Бацька спрабаваў вырваць сваё дзіця з рук амапаўцаў.
Усіх трох даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Хлопчыка адпусцілі праз 7 гадзін, яго маці — праз 13. А сам Памяранцаў быў асуджаны на 13 сутак.
Рыгор Памяранцаў ўзначаліў Нацыянальнае агенцтва па турызме ў 2015 годзе. На гэтай пасадзе ён адпрацаваў крыху больш за паўгода. Адной з прычын яго звальнення стала тое, што ў Памяранцава быў бізнес і рахункі ў Латвіі, што забаронена беларускім законам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.