Дзяржстандарт забараніў прадаваць у Беларусі чырвона-белы джэмпер Adidas

Джэмпер Adidas забаранілі прадаваць у Беларусі

Джэмпер Adidas забаранілі прадаваць у Беларусі / Дзяржстандарт

У Беларусі здымаюць з продажу вопратку знакамітага брэнда Adidas. Пад забарону трапіў чырвоны джэмпер з белымі надпісамі.

Спецыялісты Дзяржстандарту, як паведамляецца, прынялі такое рашэнне пасля праверкі некалькіх крамаў. Яны вырашылі, што прадукцыя не адпавядае рэгламентам, якія прыняты ў Мытным саюзе.

У прыватнасці, у гэтага джэмпера, заяўляюць эксперты, недастатковая "паветрапранікальнасць". Пры норме не менш 100 дм3/(м2с) гэты паказчык у джэмпера Adidas склаў 62 дм3/(м2с). Прадпісанне ад правяральнікаў было вынесена 6 жніўня, а ўжо з 14 жніўня прадавец абавязаны прыбраць з продажу гэтую вопратку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.