У лідскай краме санкцыі перашкаджаюць адрамантаваць канвееры перад касамі

Таварная стужка 

Таварная стужка  / lidanews.by

Ужо некалькі месяцаў у Лідзе ў гіпермаркеце "Родны кут" па вуліцы Тухачэўскага не працуюць усе канвеерныя стужкі на касах. І паправіць іх немагчыма, піша hrodna.life

З нагоды касавых стужак у мясцовую "Лідскую газету" звярнулася адна з жыхарак. Яна наракае, што ў краме зламаліся ўсе таварныя стужкі адначасова: "Гэта дастаўляе нязручнасці не толькі пакупнікам, але і прадаўцам, якія вымушаныя ўсе нагружаныя на канвеер прадукты штурхаць, штурхаць і падсоўваць да касы. Калі таварныя стужкі будуць працаваць тут гэтак жа, як і ва ўсіх іншых супермаркетах?"

У адказе дырэктаркі Лідскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства Крысціны Вадзейка гаворыцца, што ў гіпермаркеце паставілі гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне імпартнай вытворчасці. Пасля ўвядзення санкцый узніклі складанасці з заменай камплектуючых. Цяпер пастаўшчык не можа забяспечыць дастаўку дэталяў у Беларусь. Пытаннем канвеераў займаецца кіраўніцтва спажыўкааперацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.