Дзяржстандарт Беларусі абвясціў вынікі праверкі дызельнага паліва на АЗС

Дзяржстандарт Беларусі абвясціў вынікі праверкі дызельнага паліва на АЗС

Дзяржстандарт Беларусі абвясціў вынікі праверкі зімовага дызельнага паліва на АЗС. Недахопаў і парушэнняў знойдзена не было. Агулам былі правераныя 29 аўтазаправак. На лабараторныя выпрабаванні былі адасланыя 60 узораў дызельнага паліва. Высветлілася, што ўсе яны адпавядалі патрабаванням тэхрэгламента, інфармуе прэс-служба Дзяржстандарту.

Адзінае, што ў некалькіх выпадках (у Магілёве, Полацку, Гомелі і Добрушскім раёне) была зроблена заўвага аб парушэнні пры прадастаўленні інфармацыі аб паліве.

Адзначым, што праверка была ініцыяваная канцэрнам "Белнафтахім" пасля скаргаў некаторых аўтааматараў. Яе праводзілі не толькі на АЗС сістэмы канцэрна, але і на запраўках іншых пастаўшчыкоў паліва. Дзяржстандарт заявіў, што прычынай скаргаў аўтааматараў на дызпаліва, якое "замярзае", стала рэалізацыя ў нашай краіне міжсезоннага і зімовага дызельнага паліва пры тэмпературы, ніжэйшай гранічна дапушчальнай для гэтых відаў — 20 градусаў марозу (у пачатку студзеня тэмпература паветра апускалася ніжэй).