Ці здольныя дэмсілы праз ПАСЕ ўплываць на палітыку Еўрасаюза — эфір

Аляксандра Мамаева

Аляксандра Мамаева

Паступова, але нязменна міграцыйная палітыка ў краінах Еўрасаюзу змяняецца не ў лепшы бок для мігрантаў. Адпаведна, з новымі выклікамі і складанасцямі сутыкаюцца і беларусы. Нават у выпадках, калі яны былі вымушаныя выехаць з Беларусі ў выніку палітычнага пераследу з боку рэжыму Лукашэнкі і маюць таму падцверджанне. Таму надзвычай важнымі з’яўляюцца людзі, структуры і ініцыятывы, якія дапамагаюць суайчыннікам вырашыць пытанні з легалізацыяй і ўсім астатнім. Тут можна ўзгадваць і Офіс Ціханоўскай, і Аб’яднаны пераходны кабінет, і нават КР. Але часцей бяруць на сябе цяжар дапамогі Народныя амбасады.

Ці атрымліваецца ў Народных амбасад не толькі адвакатаваць інтарэсы беларусаў у сваіх краінах, але і дапамагаць з легалізацыяй ды іншымі праблемамі? Якія задачы вырашае дэлегацыя дэмсіл у ПАСЕ і ці ёсць практычная карысць ад працы гэтай дэлегацыі? Якія ўражанні засталіся ад Канферэнцыі і ці не прыйшоў час дэмсілам задумацца пра змену стратэгіі і перамовы з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады, каардынатарка Народных амбасад Беларусі, актывістка беларускай дыяспары Славеніі Аляксандра Мамаева.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.