BelPOL паскардзіўся на паводзіны віцэ-спікеркі КР Лізаветы Пракопчык

Лізавета Пракопчык / Еўрарадыё
Арганізацыя былых сілавікоў BelPOL паскардзілася ў Каардынацыйную раду на паводзіны віцэ-спікеркі КР Лізаветы Пракопчык.
На канферэнцыі "Новая Беларусь" дзяўчына выкрыкнула "ACAB" (All Cops are Bastards).
"Усе чальцы BELPOL лічаць учынак Л. Пракопчык як абразай арганізацыі, так і абразай кожнага з нас. Акрамя таго, такімі выказваннямі яна не толькі не ўносіць раскол у шэрагі сілавікоў у Беларусі, але і пераконвае іх знаходзіцца менавіта ў лагеры лукашэнкаўцаў", — піша арганізацыя ў лісце ў Каардынацыйную раду.
Таксама па звестках Еўрарадыё блок "Воля" хоча ініцыяваць вотум недаверу Пракопчык на пасадзе віцэ-спікеркі. Але гэта наўрад ці атрымаецца рэалізаваць, бо для пачатку працэсу патрэбныя галасы траціны сябраў КР, а для рашэння — большасць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.