Як свінні Лукашэнку свінню падклалі і што наступнае знікне з крамаў — эфір

Андрэй Махоўскі

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё

“Толькі ўзяўся за яйца — адразу малако прапала!” Бессмяротны афарызм аўтарства “крэпкага хазяйственніка” Лукашэнкі. Але насамрэч гэта не проста афарызм, а дакладнае апісанне ўсёй эканамічнай мадэлі, гэтым самым Лукашэнкам пабудаваный па лекалах любімага ім СССР. Апошні прыклад — сітуацыя са свінінай, якая раптоўна знікла ў Беларусі і якую давялося ў рэкорднай колькасці набываць у Расіі. І гэта ў памяці яшчэ сітуацыя з бульбай, якая таксама раптоўна знікла з паліц беларускіх крамаў вясной. 

Куды зніклі спачатку свінні з айчынных свінафермаў, а следам і свініна з беларускіх крамаў? Што адбываецца з інфляцыяй і як гэта адбіваецца на дабрабыце шараговых беларусаў? Як узнік рэкодны дэфіцыт у расійскім бюджэце і якое дачыненне гэта мае да Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.