Паміж Мінскам і Вільняй пусцяць двухпавярховыя аўтобусы

Двухпавярховыя турыстычныя аўтобусы, ілюстрацыйнае фота

Двухпавярховыя турыстычныя аўтобусы, ілюстрацыйнае фота / news.ro

Кампанія Eurolines паставіла на рэйсы Мінск — Вільня — Мінск двухпавярховыя аўтобусы. Праз абмежаванні літоўскага рэгулятара перавозчык быў вымушаны скасаваць 10 з 13 сваіх рэйсаў у Беларусь.

Але для тых, што засталіся, знайшлі крэатыўнае рашэнне. Аўтобусы на гэтых рэйсах цяпер курсуюць большыя, што дазволіць часткова кампенсаваць адмененыя рэйсы.

Цяпер паміж Мінскам і Вільняй дазволеныя 29 маршрутаў з 31 рэйсам у адным напрамку. У памежным пункце Мядзінінкай мяжу штодня могуць перасякаць 44 аўтобусы: па 22 у кожным напрамку. У Шальчынінкай — 18 аўтобусаў: па дзевяць у кожным напрамку.

У літоўскай Адміністрацыі транспартнай бяспекі карэспандэнтам Еўрарадыё расказалі, што апошнім часам колькасць аўтобусаў, якія перасякаюць мяжу, перавышала дапушчальную. Таму перавозчыкам было рэкамендавана прытрымлівацца дазволаў. І тыя былі вымушаныя скараціць ужо запланаваныя рэйсы, на якія былі прададзеныя квіткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.