Да +30 будзе ў Беларусі ў чацвер

Спёка, ілюстрацыйнае фота

Спёка, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У чацвер, 14 жніўня, у Беларусі чакаецца малавоблачнае і без ападкаў надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўночны, паўночна-ўсходні ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 8-14 градусаў за знакам "плюс", па паўднёвым захадзе краіны будзе да +17. Удзень чакаецца 22-27 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да +30 градусаў. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі.

Такое ж надвор'е захаваецца і ў наступныя дні: удзень будзе ад 20-21 градуса цяпла па поўначы краіны да +30...+32 градусаў па паўднёвым захадзе. У пятніцу ў Беларусі будзе малавоблачна. А вось у суботу па большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, па поўначы месцамі — моцныя. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. 

Да +30 будзе ў Беларусі ў чацвер
Прагноз надвор'я на 14 жніўня / Белгідрамет

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.