"Дзяржаве больш выгадна страціць дзіця": у Беларусі недахоп вакцын ад вятранкі

У Беларусі недахоп вакцын ад вятранкі

У Беларусі недахоп вакцын ад вятранкі / pixabay.com

У Беларусі не хапае вакцын ад вятранкі. У рэдакцыю Еўрарадыё звярнулася чытачка са скаргай, што ёй давялося аббегаць некалькі паліклінік, перш чым зрабіць прышчэпку.

Карэспандэнт Еўрарадыё вырашыў праверыць гэтую інфармацыю і абтэлефанаваў некалькі ўстаноў. Расказваем, пра што мы даведаліся і як лекар каментуе сітуацыю. 

Дзесьці няма "сто гадоў", а дзесьці платна і пад заказ

Пад выглядам занепакоенага грамадзяніна тэлефаную ў сталічныя паліклінікі і кажу, што хачу зрабіць прышчэпку ад вятранкі.

У мінскай паліклініцы №1 слухаўку здымае жанчына з рэгістратуры, уважліва слухае маё пытанне і перапытвае ў калегі. На заднім фоне чутны дыялог:

— Хоча зрабіць прышчэпку ад вятранкі. У нас ёсць?

— Не, вядома! Яе сто гадоў няма.

Гэтую ж інфармацыю яна перадала і мне.

Тое ж самае мне распавялі і ў 19-й паліклініцы: маўляў, вакцын ад вятранкі ў іх няма, а каб даведацца, дзе ёсць — тэлефануйце на кароткі нумар 131.

Трэцяя спроба аказалася паспяховай. У 32-й паліклініцы мне сказалі, што вакцыны ў іх ёсць, але платныя, і параілі набраць іх інфекцыяністу.

“Государству выгоднее потерять ребёнка”: в Беларуси нехватка вакцин от ветрянки
У паліклініках праблематычна знайсці вакцыну ад вятранкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.