Дзяржава выдаткоўвае мільёны на аб'екты МУС
Міліцыя ў Беларусі / Еўрарадыё
Міністэрства ўнутраных спраў атрымала дадатковыя амаль 10 мільёнаў рублёў на будаўніцтва сваіх аб’ектаў. Па дзяржаўнай інвестпраграме планавалася, што ў 2024 міністэрству выдаткуюць 35,8 млн рублёў. Але напрыканцы снежня суму павялічылі да 45,2 млн.
Яшчэ 81 млн пайшоў на "пагашэнне запазычанасці за работы, выкананыя ў 2023 годзе".