Дзяніс Дудзінскі выдаў дэбютны раман

Дзяніс Дудзінскі

Дзяніс Дудзінскі

Дэбютны раман Дзяніса Дудзінскага "ПАТИБУЛУМ. Дзесяць дзён аднаго горада" выйшаў у беларускім незалежным выдавецтве "Янушкевіч".  Па словах аўтара, гэта тэкст "пра чалавека і беспакаранасць".

"Што адбудзецца з горадам, калі яго жыхарам даць права выбіраць паміж смерцю і ганьбай? Колькі дзён трэба, каб мірныя гараджане ператварыліся ў натоўп лінчавальнікаў, а добрапрыстойны чалавек — у ката? Аўтар даследуе, як хутка бурацца маральныя асновы, калі страх, прага помсты і магчымасць беспакаранасці бяруць верх над сумленнем", — гаворыцца ў анатацыі рамана.

Дзяніс Дудзінскі — музыкант, акцёр, шоўмэн і журналіст. У Беларусі ён вёў ранішнюю праграму на Беларускім дзяржаўным тэлеканале, конкурсы "Еўрабачанне" і "Славянскі базар". У 2020 годзе ён сышоў з Белтэлерадыёкампаніі, а пасля пачатку вайны ва Украіне зняў шэраг рэпартажаў для тэлеканала "Белсат".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.