Дзмітрый Баскаў ездзіць на Bentley без нумароў

Дзмітрый Баскаў каля Bentley без нумароў / t.me/hockeyby
Дзмітрый Баскаў, набліжаны да Лукашэнкі, з’явіўся на закрыцці хакейнага сезону на Bentley без нумароў, заўважыла "Трыбуна".
Ёсць пытанні і да таніроўкі аўтамабіля. Згодна з беларускімі Правіламі дарожнага руху шкло павінна прапускаць 70% святла.
Баскаў — былы хакеіст, бізнесовец, цяпер член Савета Рэспублікі. Быў кіраўніком Беларускай федэрацыі хакея ў 2020-2021 гадах. У верасні 2021-га ІІХФ дыскваліфікавала яго на пяць гадоў за пераслед хакеістаў паводле палітычных матываў. Журналісцкія расследаванні выявілі, што ў лістападзе 2020-га Баскаў знаходзіўся на Плошчы Перамен у момант збіцця да смерці Рамана Бандарэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.