Дзевяць жанчын абвінавацілі Джарэда Лета ў сэксуальных дамаганнях

Джарэд Лета

Джарэд Лета / baku.ws

Дзевяць жанчын выступілі з абвінавачваннямі ў сэксуальных дамаганнях супраць акцёра музыкі Джарэда Лета. Яны заявілі, што лідар гурта 30 Seconds to Mars непрыстойна паводзіўся з імі. Больш за тое, паводле іх, тады яны былі ў падлеткавым узросце.

Першай пра інцыдэнт расказала ды-джэйка Элі Тэйлз: "Ты не адчуваеш сябе арганічна ў Лос-Анджэлесе, пакуль Джарэд Лета не паспрабуе навязаць табе сябе за кулісамі… Ён ведаў мой узрост, але яму было ўсё роўна", — заявіла яна.

У іншай пацярпелай, чыё імя не раскрываецца, тыповая гісторыя папулярнага музыкі і яго фанаткі: сяброўскія зносіны, якія перараслі ў непажаданыя заляцанні.

Прадстаўнік Лета ўжо адрэагаваў на заявы жанчын — ён ўсё адмаўляе. Іншыя падрабязнасці пакуль не раскрываюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.