2,5 млн долараў выплаціў фонд Майкла Джэксана па справе аб дамаганнях

Майкл Джэксан

Майкл Джэксан / Getty Images

У пачатку 2025 года фонд Майкла Джэксана выплаціў 2,5 млн долараў пяці заявіцелям, якія сцвярджалі, што сталі ахвярамі сексуальнага гвалту з боку музыкі. Пра гэта піша Financial Times са спасылкай на дакументы.

Паведамляецца, што гэты плацёж завяршыў урэгуляванне справы, якая была распачатая пяць гадоў таму на суму 16,5 млн долараў.

Істцы заяўляюць, што пры падпісанні пагаднення на іх ціснулі і яны дамагаюцца перагляду ўмоў, уключаючы магчымасць адкрытага слухання ў судзе Лос-Анджэлеса.

Спадчыннікі Джэксана заяўляюць, што абвінавачанні з'яўляюцца ілжывымі і падкрэсліваюць, што паводле пагаднення 2020 года ўсе пытанні павінны вырашацца толькі на закрытых паседжаннях.

Як пішуць у Financial Times, публічны разгляд справы можа паўплываць на выпуск біяграфічнага фільма Michael, яго прэм'ера запланавана на 2026 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.