Дырыжор Віктар Бабарыкін трапіў пад атаку дронаў у Данецку
Віктар Бабарыкін / minsknews.by
Былы дырыжор прэзідэнцкага аркестра Віктар Бабарыкін трапіў пад атаку дронаў у Данецку. Ён не пацярпеў.
Бабарыкін прыехаў на акупаваныя Расіяй тэрыторыі, каб дырыжыраваць Данецкім сімфанічным аркестрам на юбілейным канцэрце Уладзіміра Воўчанкі. Імпрэза запланаваная на вечар 5 кастрычніка.
Віктар Бабарыкін — заслужаны артыст Беларусі, больш-менш вядомы дырыжор. Ён супрацоўнічае з Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатрам оперы і балета Беларусі і іншымі аркестрамі, часам выступае запрошаным дырыжорам з вядомымі артыстамі.