Дырэктара "Маналітграда" злавілі на незаконнай прыватызацыі жытла

"Маналітград" — будаўнічае прадпрыемства, акцыі якога належаць Міністэрству будаўніцтва і архітэктуры.



Як паведамляе БелаПАН, з красавіка 2011 года па люты 2012 года падазраваны  наўмысна і з асабістай зацікаўленасці арганізаваў продаж дзвюх дзяржаўных кватэр. Праваахоўныя органы высветлілі, што ён аформіў на працу свайго знаёмага і дачку сужыцелькі. З'яўляючыся старшынёй жыллёвай камісіі на прадпрыемстве, ён прадаставіў ім па-за чаргой службовае жыллё — двухпакаёвыя кватэры па вуліцы Казінца і па вуліцы Розы Люксембург.



Пасля гэтага, парушаючы заканадаўства, ён выдаў загады аб прыватызацыі вылучаных кватэр. Іх прадалі названым асобам за 400 і 391 мільёны рублёў, адпаведна.


Пракуратура Мінска пачала на былога гендырэктара "Маналітграда" крымінальную справу за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы.



Фота — fedpress.ru