Двое сталічных лекараў могуць атрымаць 10 гадоў за фіктыўны бальнічны

Лекары 17-й гарадской паліклінікі Мінска, размешчанай у раёне Ангарскай, трапіліся на хабары: яны ўзяліся вырабіць фальшывы аркуш непрацаздольнасці за “ганарар” у мільён рублёў. Праваахоўнікі затрымалі іх у момант атрымання хабару — трапіліся траўматолаг і загадчык аддзяленнем промневай дыягностыкі.

Крымінальная справа, якую на іх завялі, прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам ад трох да дзесяці гадоў з канфіскацыяй, а таксама з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю, паведамляе TUT.by

Фота magmens.com