Дваіх жыхароў Полацка падазраюць у жорсткім забойстве

Двое жыхароў Полацка затрымалі па падазрэнні ў жорскім забойстве. 24 траўня мясцовая жыхарка звярнулася ў міліцыю з заявай аб знікненні сына — непрацоўнага 29-гадовага мужчыны.

Праваахоўнікі змаглі высветліць, што 23 траўня позна ўвечары двое падазраваных скралі пацярпелага, вывезлі з горада, пасля чаго здзейснілі забойства і схавалі труп. Цела забітага знайшлі зарытым у зямлю на беразе аднаго з азёраў Полацкага раёна.

Вядзецца расследаванне справы і высвятленне ўсіх акалічнасцяў, выяўляецца роля кожнага падазраванага, паведамляе БЕЛТА.

Фота з архіву