Дональд Трамп дазволіў Венгрыі купляць у Пуціна нафту
Нафта / belchemoil.by
Дональд Трамп дазволіў Венгрыі купляць расійскую нафту ў абыход санкцый. Такі падарунак венгерскі прэм'ер Віктар Орбан атрымаў падчас візіту ў Вашынгтон.
"Як вы ведаеце, у іх няма... перавагі ў выглядзе выхаду да мора. Гэта вялікая краіна, вялікая краіна, але ў іх няма мора. У іх няма партоў", — так выказаўся Трамп пра неабходнасць выключэння для Венгрыі.
Аднак і ЗША не застаюцца ў мінусе: Венгрыя абавязалася набыць амерыканскага звадкаванага прыроднага газу на 600 млн долараў.