Долар у пятніцу зноў крыху патаннеў

Долар сёння патаннеў, а еўра падаражэў, ілюстрацыйнае фота

Долар сёння патаннеў, а еўра падаражэў, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 24 студзеня курс долара крыху панізіўся пасля ўчарашняга росту.

Курс еўра вырас, а расійскі рубель і ўвогуле паказвае максімум за тры месяцы.

Вынікі валютных таргоў 24 студзеня:

Долар ЗША: 3,4147 (-0,0015 / -0,04%);
Еўра: 3,5580 (+0,0043 / +0,12%);
Расійскі рубель: 3,4235 (+0,0114 / +0,33%);
Кітайскі юань: 4,6647 (-0,0175 / -0,37%0.

Долар у пятніцу зноў крыху патаннеў
Курсы валют 24 студзеня / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.