Долар у апошні дзень красавіка патаннеў на 2 капейкі

Валюта, ілюстрацыйнае фота

Валюта, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

На таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы 30 красавіка курс долара страціў 2 капейкі і апусціўся да мінімуму больш чым за тыдзень.

Пры гэтым расійскі рубель крыху вырас і ўмацаваўся да максімуму за апошнія шэсць дзён.

Вынікі валютных таргоў 30 красавіка:

Долары ЗША: 3,0282 (−0,0230 / −0,75%);
Еўра: 3,4928 (не было здзелак);
Расійскі рубель: 3,6539 (+0,0068 / +0,19%);
Кітайскі юань: 4,1316 (−0,0584 / −1,39%).

 Долар у апошні дзень красавіка патаннеў на 2 капейкі
Курс валют / banki24.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.