Для расіян у беларускіх ВНУ вылучаць 1000 бюджэтных месцаў

Студэнты, ілюстрацыйнае фота / univerpl.com.ua
У новым навучальным годзе расіянам зноў вылучаць 1 тысячу бюджэтных месцаў у беларускіх ВНУ. Пра гэта заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец.
Чыноўнік паведаміў, што расійскія студэнты будуць навучацца ў больш як 30 універсітэтах па ўсёй краіне. Пры гэтым абітурыенты з РФ могуць паступаць у ВНУ і па адным конкурсе з беларусамі — здаўшы цэнтралізаванае тэставання.
Таксама міністр сказаў, што дасягнутая дамоўленасць пра сумесныя з расіяй адукацыйныя праграмы па ключавых напрамках, якія запусцяць з 2026/2027 навучальнага года. Партнёрамі ў іх выступаюць вядучыя ўніверсітэты абедзвюх краін — БДУ, БНТУ, БДУІР і Маскоўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Баўмана.
Пра квоту ў 1000 бюджэтных месцаў для расіян у беларускіх універсітэтах Іванец упершыню сказаў у сакавіку 2024 года. Такім чынам, за год іх колькасць не змянілася.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.