Дэпутаты шукалі ў крамах чырвона-зялёныя сцяжкі

Дэпутаты шукаюць сцяжкі ў крамах / прэс-служба Палаты прадстаўнікоў
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў правялі інспекцыі ў крамах — шукалі, ці прадаюцца там чырвона-зялёныя сцяжкі.
Маніторынг быў праведзены ў больш як 30 крамах Мінска, Гомеля, Светлагорска, Століна, Ваўкавыска, піша прэс-служба Палаты прадстаўнікоў. Дэпутаты правяралі не толькі наяўнасць тавараў з сімволікай, але і цэны, і парадак выкладкі гэтых тавараў, у тым ліку побач з касамі.
Дэпутаты пахвалілі шырокі выбар тавараў з чырвона-зялёнай сімволікай. Адзначылі, што ёсць сувенірная прадукцыя: сцяжкі, бутаньеркі, нататнікі, посуд, падарункавая ўпакоўка.
Але ў некаторых крамах ім не спадабалася выкладка сцяжкоў. Дэпутаты нагадалі кіраўніцтву гандлёвых кропак, што сімволіку трэба выкладваць так, каб яна вылучалася на фоне іншых тавараў. Акрамя таго, павінна быць шыльда "Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.