Данія — самая дарагая краіна Еўрасаюза
Пра гэта сведчаць вынікі даследавання еўрапейскага статыстычнага бюро.
У 2013 годзе цэны на паслугі і тавары ў Даніі былі вышэй за агульнаеўрапейски ўзровень на 40%. У гэтай краіне самыя дарагія ў Еўрасаюзе прадукты і безалкагольныя напоі, бытавая электроніка, прыватны транспарт, рэстараны і гатэлі.
Другое месца ў рэйтынгу дасталася Швецыі. Кошты ў ёй вышэй за еўрапейскія на 30%. Трэцяе месца падзялілі Люксембург і Фінляндыя (23%). Далей ідуць Ірландыя і Вялікабрытанія.
Самыя нізкія кошты ў Еўрасаюзе зафіксаваныя ў Балгарыі, Румыніі, Польшчы, Венгрыі і Літве, паведамляе liga.net.
Спецыялісты еўрапейскага статыстычнага бюро параўноўвалі цэны на 2400 найменняў тавараў і паслуг, якія карыстаюцца актыўным попытам у спажыўцоў.
Фота — xenomorph.ru