Даішнікі дазваляюць кіроўцам у Беларусі ездзіць на летняй гуме па снезе

Даішнікі дазваляюць кіроўцам у Беларусі ездзіць на летняй гуме па снезе

Даішнікі дазваляюць кіроўцам у Беларусі ездзіць на летняй гуме па снезе. Яны ўлічваюць нязвыклыя для траўня ўмовы надвор’я — шмат дзе па Беларусі прайшоў мокры снег. Раніцай 11 траўня снег на нейкі час часткова прыкрыў зямлю ў Мінску.

Інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ Мінскай вобласці Ірына Сапунова ў каментары БЕЛТА адзначыла, што па законе з 1 сакавіка кіроўцам дазволена ездзіць на летняй гуме. Калі ж кіроўца ў травеньскую непагадзь адчувае сябе няўпэўнена, даішнікі раяць лепш устрымацца ад паездак на аўтамабілі і скарыстацца грамадскім транспартам. Тым жа, хто скарыстаецца сваімі аўтамабілямі, трэба быць больш асцярожнымі на дарогах.