ДАІ на выхадных будзе “адпрацоўваць” шашу Мінск-Гомель

ДАІ на выхадных будзе “адпрацоўваць” шашу Мінск-Гомель

З 18 па 20 снежня ДАІ Мінскай вобласці будзе актыўна патруляваць шашу М-5 “Мінск-Гомель”.

Як паведамляе прэс-служба аўтаінспекцыі, на трасе будзе ладзіцца галосны, негалосны і змешаны кантроль за выкананнем правілаў дарожнага руху. Такія захады робяцца праз ускладненне дарожнай абстаноўкі.

Асобную ўвагу ДАІ будзе звяртаць на пешаходаў і іх рух у цёмны час сутак. Таксама супрацоўнікі будуць пільнаваць нецвярозых кіроўцаў і бяспраўнікаў. Да парушальнікаў будуць ужытыя строгія меры адміністрацыйнага спагнання.

Фота: govorim.by