ДАІ і сіноптыкі папярэджваюць: на дарогах робіцца небяспечна

Тэмпература паветра цягам дня пачне зніжацца ад +2 да -4 градусы, усталюецца зімовае надвор’е са снегам і вятрамі, нагадваюць у сталічнай ДАІ. Заўтра, у панядзелак пахаладае яшчэ больш.



Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўладальнікам аўтамабіляў быць асабліва пільнымі і асцярожнымі, кіруючы транспартнымі сродкамі, прытрымлівацца хуткаснага рэжыму, захоўваць дыстанцыю і адмовіцца ад рэзкіх манеўраў, інфармуе БелаПАН.