Цёплае надвор'е ў Беларусі захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня

У пятніцу ўдзень тэмпература паветра складзе 17-22 цяпла, уначы было 5-12 градусаў вышэй за нуль. Падобная тэмпература будзе і ў выхадныя дні. Дажджы магчымыя толькі месцамі.

У першай палове наступнага тыдня ў начныя гадзіны будзе 6-13, у дзённыя — ад 12 да 19, а на поўдні — да 21 цяпла. Прагназуюцца кароткачасовыя дажджы.

Фота — bymedia.net