Цягнікі са Смаленска пускаюць да беларускіх станцый
Чыгуначная станцыя ў Оршы / t.me/belrw_official/
Цягнікі са Смаленска пускаюць да беларускіх станцый. Цяпер яны даходзяць толькі да мяжы — да станцый Рудня і Краснае на расійскай тэрыторыі. Як паведамляе Беларуская чыгунка, з 1 жніўня маршрут цягнікоў працягнуты на беларускую тэрыторыю — да станцый Заольша і Асінаўка.
Расклад будзе сінхранізаваны, каб пасажыры паспявалі на іншыя цягнікі — да Оршы і Віцебска.