Цягнік з Мінска ў Вільню патаннее
Знізіцца кошт квіткоў у “сядзячых” вагонах.
Беларуская чыгунка хоча павысіць канкурэнтаздольнасць чыгуначных пасажырскіх перавозак паміж Мінскам і Вільняй і дзеля гэтага зніжае кошт праезду у цягніку №801/802 Мінск — Вільня. З 21 красавіка квіткі патаннеюць на 15% і іх кошт складзе 180 тысяч рублёў, паведамляюць у прэс-службе Беларускай чыгункі.
Пры гэтым зніжэнне коштаў тычыцца квіткоў на месцы ў “сядзячых” вагонах.
Цягнік міжнародных ліній беларускага фармавання курсіруе па суботах і нядзелях. З Мінска ён адпраўляецца ў 9.45, з Вільні — у 21.00.