Ціханоўская разлічвае на супрацу з Наўроцкім дзеля свабоднай Беларусі

Караль Наўроцкі

Караль Наўроцкі / Agencja Wyborcza.pl

Святлана Ціханоўская павіншавала Караля Наўроцкага з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах у Польшчы.

"Няхай Польшча заўсёды будзе моцнай, свабоднай і вернай сваім каштоўнасцям. Разлічваем на супрацоўніцтва дзеля вольнай Беларусі і бяспечнай Польшчы",напісала лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў у сваім віншаванні ў сацсетцы Х.

Паводле звестак Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы, прэзідэнт Інстытута нацыянальнай памяці Караль Наўроцкі, якога падтрымлівае партыя "Права і Справядлівасць", у другім туры прэзідэнцкіх выбараў атрымаў 50,89% галасоў выбарцаў. Яго апанент мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі, кандыдат ад "Грамадзянскай кааліцыі", — 49,11%.

Дарэчы, Караль Наўроцкі дагэтуль лічыцца ў вышуку ў міждзяржаўнай базе Беларусі і Расіі — значыць, не можа іх наведаць. Асноўныя прэтэнзія да Наўроцкага ў РФ — “ідэалагічнае абгрунтаванне знішчэння помнікаў савецкім воінам”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.