Чым можа абярнуцца поўнае закрыццё польскай мяжы для эканомікі Беларусі

Моцны ўдар па БелЧыгунцы і не толькі

Моцны ўдар па БелЧыгунцы і не толькі / pixabay.com

З 12 верасня 2025 года Польшча цалкам закрывае сваю мяжу з Беларуссю для грузаў і пасажыраў. Гэта спыніць больш за 80% аб’ёму таварапатоку ў яе транспартных камунікацыях з Еўразвязам. У стратах беларускай эканомікі разбіраецца аналітык выдання “Беларусы і рынак”.

Найважнейшым звяном у забеспячэнні транзіту праз Беларусь былі і застаюцца чыгуначныя перавозкі. У 2024 годзе, паводле звестак аналітычных рэсурсаў, сукупныя аб’ёмы транзіту БелЧыгункі ў/з ЕС склалі каля 6,6 млн тон.

У польскім напрамку транзітны паток летась быў ацэнены экспертамі ў 5,2 млн тон, што складае каля 80% усяго транзітнага аб’ёму, які прайшоў за год па БелЧыгунцы ў/з ЕС.

Рост транзіту ў ЕС праз польскія пункты пропуску забяспечыў паток тавараў у ЕС з Кітая. Толькі на тэрміналы польскага Малашэвіча (побач з КПП "Тэрэспаль/Брэст") было арыентавана 80% кантэйнернага патоку, пастаўленага ў Еўропу праз Казахстан, Расію і Беларусь з транспартных хабаў Сіаня, Чэнду, Чунцына, Чжэнчжоу, Іву і Уханя.

Паводле інфармацыі генеральнага дырэктара аператара гэтага маршруту, кампаніі "ОТЛК ЕРА" Аляксея Грома, транзіт з Кітая ў ЕС у 2024 годзе вырас у параўнанні з папярэднім амаль у два разы. Ён склаў 412 тыс. ДФЭ (дваццаціфутавы эквівалент, або TEU), тады як годам раней быў усяго 216 тыс. ДФЭ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.