Чэмпіянат Еўропы па футболе будзе афіцыйна транслявацца ў Беларусі
Еўра-2024 стартуе 14 чэрвеня / Reuters
Чэмпіянат Еўропы па футболе будзе афіцыйна транслявацца ў Беларусі. Гэта Еўрарадыё пацвердзілі ва УЕФА.
Напярэдадні тэлеканал СТБ сцвярджаў, што стаў "афіцыйным партнёрам па трансляцыі УЕФА чэмпіянату Еўропы па футболе-2024". Але яго не было ў спісе афіцыйных партнёраў УЕФА па паказе матчаў чэмпіянату Еўропы 2024 года. Пазней спіс абнавілі, і ён з'явіўся.
Тэлеканал абяцае паказваць футбол у жывым эфіры — на СТБ і "РТР-Беларусь" — з 14 чэрвеня, першага дня першынства Еўропы.