ЧБ па футболе: “Шахцёр” упэўнена перамог “Тарпеда-БелАЗ” (відэа)

Ключавой гульнёй была сустрэча жодзінскага “Тарпеда-БелАЗ” і салігорскага “Шахцёра”. Матч скончыўся ўпэўненай перамогай гасцей — 0:2. Такім чынам, гарнякі замацоўваюцца на трэцім радку турнірнай табліцы. Зрэшты, ад бліжэйшага канкурэнта — наваполацкага “Нафтана” — іх аддзяляе толькі 3 ачкі.

Таксама ў суботу згулялі “Нёман” і “Дынама” (Брэст) — 0:1 і “Мінск” і “Слуцк” — 0:0.

Сёння, 5 кастрычніка 26-ты тур завяршыцца наступнымі матчамі: “Дынама” (Мінск) — “Нафтан”, “Дняпро” — “Белшына”, “Гомель” — БАТЭ.