Частка Жлобіна і раёна засталася без электрычнасці пасля навальніцы

Работы ў Жлобінскім раёне пасля ўрагану

Работы ў Жлобінскім раёне пасля ўрагану / t.me/zlobin_21

Пасля праходжання навальнічнага фронту ўвечары ў чацвер без электрычнасці засталася частка Жлобіна і Жлобінскага раёна. Пра гэта напісала мясцовая раёнка.

Фронт прайшоў па раёне з 20:30 да 22:00. У выніку адбылося аварыйнае адключэнне васьмі высакавольтных ліній 10 кВ, а таксама шматлікія адключэнні па лініі 0,4 кВ.

У Жлобіне без электрычнасці засталіся частка вуліц, а таксама пасёлак Вірскі. У Жлобінскім раёне раёне без электразабеспячэння засталіся 14 населеных пунктаў.

Падачу электрычнасці ва ўсе населеныя пункты аднавілі неўзабаве пасля апоўначы. Але па стане на раніцу энергетыкі яшчэ працавалі над аднаўленнем некалькіх ліній 0,4 кВ у Жлобіне і раёне.

Таксама ўраган валіў дрэвы і ў лесе. Работнікі Жлобінскага лясгаса уначы былі вымушаныя выйсці на працу, каб разблакаваць лесавоз: машына не магла праехаць па лясной дарозе, заваленай бураломам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.